PerspAKTIV — the residency and cultural exchange project
menu - mobile - by
Сетка
Адукацыя
Актуальнае
Пра нас
Кантакты
Палітыка прыватнасці
Iмпрэсум
RU
home-by
Lena Prents - by
Дарагія сябры,
у гэтым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам куратарку, даследчыцу і дырэктарку муніцыпальнай Берлінскай галерэі  Пратэр – Лену Прэнц.
Акрамя важнай і каштоўнай інфармацыі, якую вы можаце атрымаць у гэтым роліку, Лена падрыхтавала для вас карысныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці больш інфармацыі аб сістэме функцыянавання культуры і мастацтва ў Нямеччыне, праграмах
фінансавання і падтрымкі культурных паектаў.
Спадзяемся гэтая інфармацыя дапаможа вам знайсці новыя патэнцыйныя партнёрствы і магчымасці для рэалізацыі і прэзентацыі вашых творчых ідэй і праектаў!
1. Інстытуцыі сучаснага мастацтва і прыклады выстаўных праектаў:
︎ Музей сучаснага мастацтва Гамбургскі вакзал, Берлін
︎ Выстава Hello world. Revising of Collection, 2018
︎ Цэнтр сучаснага мастацтва KINDL, Берлін
︎ Выстава Demokratie Heute – Probleme Der Repräsentation, 2021
︎ Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг
︎ выстава беларускага мастацтва When The Sun Is Low – The Shadows Are Long, 2022, куратарка Ганна Kарпенка
︎ Анатамічны тэатр жывёл, Берлін
︎ выстава Stretching Materialities, 2022
︎ Мастацкае аб’яднанне KVOST, Берлін
︎ Гарадская галерэя NORD, Берлін
︎ выстава Voids of Presence – Between Past and Future, 2021, куратары Вероніка Віттэ і Рубэн Арэўшацян
︎ Гарадская галерэя Панкаў, Берлін
2. Магчымасці фінансавай падтрымкі мастацкіх і культурніцкіх праектаў:
Фінансаванне праектаў на федэральным узроўні:
︎  Funding - Kulturstiftung des Bundes
Падтрымка праектаў на зямельным узроўні:
︎  Förderprogramme - Berlin.de
︎  Senatsverwaltung für Kultur und Gesellschaftlichen Zusammenhalt – Abteilung Kultur - Berlin.de
︎  Förderprogramme Internationaler Kulturaustausch - Berlin.de
︎  Künstlerförderung
Падтрымка праектаў на ўзроўні района Берліна:
︎  Informationen / Antragstellung - Berlin.de
3. Карысныя спасылкі на дапамогу з падрыхтоўкай заяўкі на фінансаванне праектаў:
︎  kreativkultur.berlin – Kulturförderberatung
︎  Antragscenter - Berlin.de
︎  Beratung - Landesmusikrat Berlin
︎  Touring Artists
︎  Büro für Künstler*innen-Beratung
Сістэма інстытуцый мастацтва ў Польшчы
Дарагія сябры,
у першым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам дырэктара і куратара гарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэка Васілеўскага. Марэк пазнаёміць вас з тым, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных
ўзроўнях, а таксама распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля.
Акрамя важнай і каштоўнай інфармацыі, якую вы можаце атрымаць у гэтым роліку, мы падрыхтавалі для вас карысныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці больш інфармацыі аб інстытуцыях культуры і мастацтва і іх праграмах.
︎Нацыянальная галерэя Zachęta, Варшава
︎Цэнтр сучаснага мастацтва Zamek Ujazdowski, Варшава
︎Праграма рэзідэнцый Zamek Ujazdowski, Варшава
︎ Музей сучаснага мастацтва, Варшава
︎ Нацыянальны мастацкі музей, Познань
︎ Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вроцлаў
︎ Цэнтр польскай скульптуры, Ароньск
︎ Цэнтр культуры Zamek, Познань
︎ Цэнтр сучаснага мастацтва Łaźnia, Гданьск
︎ Гарадская галерэя BWA, Вроцлаў
︎ Балтыйская галерэя сучаснага мастацтва, Устка
︎ Галерэя Arsenal, Беласток
︎ Галерея Labirynt, Люблін
Спадзяемся гэтая інфармацыя дапаможа вам знайсці новыя патэнцыйныя партнёрствы і магчымасці для рэалізацыі і прэзентацыі вашых творчых ідэй і праектаў і жадаем вам поспехаў!
Камунікацыя з інстытуцыямі мастацтва ў Польшчы, як яе наладзіць
Дарагія сябры,
У гэтым відэа Марэк падзеліцца з вамі карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.
Нагадваем, што тут вы зможаце даведацца аб тым, як правільна сфарміраваць прафесійнае партфоліа, якое і з’яўляецца адным з найважнейшых інструментаў вашай прафесійнай самапрэзентацыі.
education - cv & portfolio by
Пашырэнне магчымасцей для прафесійнага развіцця: як сфарміраваць якаснае СV і партфоліа
Для большасці заявак на рэзідэнцыю, конкурс ці выставу неабходна падаць CV (з лац.: сurriculum vitæ — "плынь жыцця"). CV паказвае, што было зроблена вамі ў мінулым, ці вы атрымалі мастацкую адукацыю, дзе  выстаўляліся, дзе працавалі, якімі ўзнагародамі адзначаны і г.д., тут можна пазначыць інфармацыю пра найбольш важны прафесійны досвед і самыя выдатныя дасягненні.
CV дае дакладнае ўяўленне аб тым, наколькі вы падыходзіце для рэзідэнцыі, супрацоўніцтва або выставы.
Пры складанні CV для падачы сваёй кандыдатуры на профільную рэзідэнцыю ўкажыце ўсю інфармацыю ў зваротным храналагічным парадку. Аформіце CV у PDF фармаце аб'ёмам не больш за адну-дзве старонкі. Калі вы суіскальнік_ца замежнай рэзідэнцыі аформіце ўсю інфармацыю на ангельскай мове.
Інфармацыя пра вас
︎ ваш фотаздымак
︎ імя, прозвішча, творчы псеўданім, калі вы яго выкарыстоўваеце
︎ год і месца нараджэння
︎ краіна, месца жыхарства і дзейнасці
︎ вашы актуальныя кантактныя дадзеныя: тэлефон з міжнародным кодам, электронная пошта
Професійны досвед
︎ Адукацыя. Пералічыце ўсе спецыяльнасці, якія вы атрымалі, дадатковыя курсы, семінары i майстэрні, якія вы наведвалі і інш.
︎ Месца працы. Пазначце назву тэатра, калі вы, напрыклад, акцёр_ка, галерэю, з якой вы супрацоўнічаеце, калі вы мастак_чка альбо атрымліваеце стыпендыю
︎ Від мастацтва, напрамак, тэхніка ў якой вы працуеце і інш.
︎ Майстэрні. Тут вам неабходна пазначыць семінары, майстэрні, лекцыі, прэзентацыі, якія вы калі-небудзь праводзілі. Уключэнне такіх дасягненняў паказвае ваш аўтарытэт як дзеяча_кі мастацтва і ваш досвед у дадзенай вобласці. Укажыце год, назву семінара, месца і дату правядзення.
︎ Узнагароды і рэзідэнцыі. У тым ліку грашовыя прызы і іншыя ўзнагароды, гранты і стыпендыі. Узнагароды паказваюць прызнанне, якое вы атрымалі за свой талент у мастацкай супольнасці і з'яўляюцца каштоўнымі.
Назавіце год атрымання ўзнагароды, назву ўзнагароды, назву арганізацыі, якая прысудзіла ўзнагароду і яе месцазнаходжанне.
Для рэзідэнцыі пазначце год, праграму, назву  інстытуцыі, якая прадстаўляе рэзідэнцыю, месца.
︎ Выставы. Спіс выстаў паказвае, што ў вас ёсць годны даверу досвед мастака_чкі. Пазначце год, тып выставы, назву выставы, назву інстытуцыі і месцазнаходжанне. Калі выстаў у вас было занадта шмат, укажыце значныя для вас выставы ці выставы за апошнія два-тры гады і выкарыстоўвайце дзве катэгорыі Персанальныя і Групавыя. Важна ўказаць усіх суаўтараў_ак, куратараў_ак або членаў_ак журы, яны могуць быць указаны ў канцы кожнага радка.
︎ Калекцыі.  Абавязкова варта згадаць, бо гэта падвышае вашу рэпутацыю мастака_чкі (выкарыстоўвайце дзве асобныя катэгорыі Грамадская і Прыватная, калі ў вас іх некалькі. Пазначце назву інстытуцыі, арганізацыі (напрыклад, музей ці ўстанова), горад і краіну ў катэгорыі Грамадская калекцыя. Імя, прозвішча , горад, краіну ў катэгорыі Прыватная калекцыя.
Спіс уладальнікаў_ц прыватных калекцый вы публікуеце толькі з дазволу калекцыянераў_ак.
︎ Публікацыі. Калі вы былі адзначаны ў публікацыі, згадка пра гэта ў вашым рэзюмэ — выдатны спосаб прадэманстраваць сваю вядомасць у мастацкай супольнасці.
Пазначце год публікацыі, імя аўтара_кі, назву артыкула, назву і выпуск публікацыі, а таксама дату.
︎ Спасылка на ваш сайт калі вы яго маеце.
︎ Спасылка на партфоліа.
Партфоліа
Партфоліа павінна адлюстроўваць візуальна ваш творчы дыяпазон і ўсе працы павінны мець высакаякасныя выявы, нават калі гэта фатаграфія або відэа.
Не дадавайце ў партфоліа ўсе свае працы, абярыце лепшыя, якія адлюстроўваюць ваша мастацтва. Калі ў вас шмат праектаў, лепш зрабіце некалькі раздзелаў. Усе працы павінны змяшчаць апісанне з указаннем назвы, года стварэння, месца правядзення, калі вы працуеце ў сферы тэатра ці музыкі, з абавязковым апісаннем тэхнікі і памераў твораў, калі вы мастак_чка.
Анлайн-партфоліа — гэта ваша лічбавая візітная картка і вы можаце стварыць яе на прыдатнай для вас прафесійнай онлайн платформе, напрыклад, Behance. Пацікаўцеся як іншыя вашыя калегі прадстаўляюць сваё мастацтва, варта выдаткаваць час на тое, каб правільна прадставіць сябе ў сеціве інтэрнет.
Open call 2025 jan-may - by
Сябры, праект PerspAKTIV працягваецца і мы рады абвесціць новы прыём заявак для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры!
Дэдлайн падачы заявак — 19 жніўня 2024 года
Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
︎︎︎ працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, сучаснай харэаграфіі, перформансу, тэатра ці музыкі;
︎︎︎ зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафесійнае асяроддзе ў Польшчы ці Германіі;
︎︎︎ не мае паўнавартаснай магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі;
Адпаведнасць усім крытэрыям конкурсу не з’яўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзідэнцый, бо праграма прадстаўляе абмежаваную колькасць удзельнік_ц, фінальны адбор удзельнікаў адбываецца сумесна камандай PerspAKTIV з прадстаўнікамі прымаючых арганізацый у залежнасці ад іх бягучых праграм. Нашыя дзеянні накіраваны на тое, каб злучыць стыпендыята і арганізацыю-партнёра для максімальнага спалучэння вашых патрэб і патэнцыяла з мэтамі і праграмамі прымаючага боку для плённай паспяховай рэзідэцыі.Да ўдзелу ў конкурсе будуць дапушчаны толькі тыя заяўкі, якія падкрэплены якасна падрыхтаванымі:
︎ партфоліа на ангельскай мове.
Звяртаем вашу ўвагу, што валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.
Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па травень 2025 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Дэдлайн падачы заявак — 19 жніўня 2024 года
Перайсці да анкеты
Чакаем вашыя заяўкі і жадаем вам поспехаў!
Нашыя дзеянні накіраваны на тое, каб злучыць стыпендыята і арганізацыю-партнёра для максімальнага спалучэння вашых патрэб і патэнцыяла з мэтамі і праграмамі прымаючага боку для плённай паспяховай рэзідэцыі.
23 ліпеня 2024
Białowieża Forest en - by
The 'Białowieża Forest' exhibition at the Duża Scena UAP gallery in Poznan has successfully commenced. This event showcases the works of 23 artists, under the curation of our artist in residence Volha Arkhipava
The opening event highlighted the diverse interpretations of the Białowieża Forest, offering unique perspectives on nature and art. The exhibition has garnered positive attention, reflecting the quality and depth of the artworks displayed.
︎ Take a look at the photos from the opening day and relive the moment. Stay tuned for more updates and insights from our program!
This exhibition is a result of the PerspAKTIV project residency and is supported by RAZAM, Ambasada Kultury, and Galeria Miejska Arsenal, with financial backing from the German Federal Foreign Office.
Dec 27th, 2023
dear friends - by
Шаноўныя сябры,
у сувязі з бягучай сітуацыяй, мы халелі б зрабіць некалькі каментароў аб нашых партнёрах па рэзідэнцыях і аб тым, як мы арганізуем нашу працу:
апошнім часам было некалькі трывожных паведамленняў аб практыцы ўзаемадзеяння, звязанай з нашым партнёрам In Situ. Мы сур'ёзна ставімся да гэтых паведамленняў і разбіраемся з гэтай сітуацыяй.
Перш за ўсё, важна ведаць, што In Situ – гэта наш PR-партнёр, а не ў першую чаргу ўстанова, якая прымае рэзідэнтаў праекта. Таму мы не плануем ніякіх рэзідэнцый у In Situ у рамках бягучага адкрытага конкурсу.
Што тычыцца нашых партнёраў па супрацоўніцтве для рэзідэнцый, мы можам вас запэўніць: Каманда PerspAKTIV дасканала вывучае ўсе ўстановы і выбірае толькі тыя, дзе мы ўпэўненыя, што нашы мастакі-рэзідэнты знаходзяцца ў надзейных руках і атрымаюць прафесійную карысць ад  праходжання сваёй рэзідэнцыі. Мы таксама заключаем адпаведныя кантракты і суправаджаем нашых рэзідэнтаў на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.
Мы ўсведамляем вялікую адказнасць, якая ляжыць на нас пры рэалізацыі гэтай праграмы, і робім усё магчымае, каб адпавядаць ёй.
Адкрыццё выставы Nemesish
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Ганны Лімантавай!
Выстава “Nemesish” Аляксандра Бельскага – гэта візуальная рэканструкцыя міфалагічнага сцэнара, які разгортваецца ў сучасным свеце. Назва адсылае да боскага ўмяшання багіні Немязіды ў выніку парушэння чалавекам сусветнага парадку, а таксама з'яўляецца іранічным каментаром мастака аб марнасці і неапраўданасці надзеі на аднаўленне справядлівасці. Праект уключае жывапіс і мультымедыя-работы, частка з якіх створана пры падтрымцы рэзідэнцыі Schloss Wiepersdorf у рамках праекта “PerspAKTIV”.
PerspAKTIV – праект, якi накіраваны на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх мастакоў, культурнай сцэны ў выгнанні. А. Бельскі, нароўні з іншымі культурнымi дзеячамi Беларусі, патрапіўшы вясной 2022 года ў спіс цэнзуры Міністэрства Культуры, як “нядобранадзейны” мастак, вымушаны быў пакінуць краіну. Зараз ён жыве і працуе ў Берліне.
Выстава арганізавана пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства Замежных Спраў Германіі.
Часы працы выставы: з 18 снежня па 8 студзеня
︎︎︎ Пн-пт 17:00 - 20:00
︎︎︎ Сб-ндз 11:00 - 20:00
Перапынак на калядныя выходныя:
з 24 па 26 снежня; з 31 снежня па 1 студзеня
Адрас:
Otto-Braun-Straße 70-72, 10178 Berlin (HdS, Block Otto)
22 снежня 2022