BY  DE  EN  PL  RU

Агляд сістэмы сучаснага мастацтва і магчымасцей финансавання культурных праектаў у Нямеччыне



Дарагія сябры,

у гэтым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам куратарку, даследчыцу і дырэктарку муніцыпальнай Берлінскай галерэі Пратэр – Лену Прэнц.

Акрамя важнай і каштоўнай інфармацыі, якую вы можаце атрымаць у гэтым роліку, Лена падрыхтавала для вас карысныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці больш інфармацыі аб сістэме функцыянавання культуры і мастацтва ў Нямеччыне, праграмах фінансавання і падтрымкі культурных паектаў.

Спадзяемся гэтая інфармацыя дапаможа вам знайсці новыя патэнцыйныя партнёрствы і магчымасці для рэалізацыі і прэзентацыі вашых творчых ідэй і праектаў!




1. Інстытуцыі сучаснага мастацтва і прыклады выстаўных праектаў:

︎ Музей сучаснага мастацтва Гамбургскі вакзал, Берлін
︎ Выстава Hello world. Revising of Collection, 2018

︎ Цэнтр сучаснага мастацтва KINDL, Берлін
︎ Выстава Demokratie Heute – Probleme Der Repräsentation, 2021

︎ Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг
︎ выстава беларускага мастацтва When The Sun Is Low – The Shadows Are Long, 2022, куратарка Ганна Kарпенка

︎ Анатамічны тэатр жывёл, Берлін
︎ выстава Stretching Materialities, 2022

︎ Мастацкае аб’яднанне KVOST, Берлін

︎ Гарадская галерэя NORD, Берлін
︎ выстава Voids of Presence – Between Past and Future, 2021, куратары Вероніка Віттэ і Рубэн Арэўшацян

︎ Гарадская галерэя Панкаў, Берлін

︎ Праектная прастора і некамерцыйная галерэя aff для прэзентацыі сучаснай фатаграфіі, Берлін
︎ выстава Memory Ownership: Between Censorship And A Diary, 2022 з удзелам Вольгі Бубіч

︎ Прыватная камерцыйная галерэя Capitan Petzel, Берлін
︎ Выстава The Displacement Effect, 2021



2. Магчымасці фінансавай падтрымкі мастацкіх і культурніцкіх праектаў:

Фінансаванне праектаў на федэральным узроўні:
︎ Funding - Kulturstiftung des Bundes

Падтрымка праектаў на зямельным узроўні:
︎ Förderprogramme - Berlin.de
︎ Senatsverwaltung für Kultur und Gesellschaftlichen Zusammenhalt – Abteilung Kultur - Berlin.de
︎ Förderprogramme Internationaler Kulturaustausch - Berlin.de
︎ Künstlerförderung

Падтрымка праектаў на ўзроўні района Берліна:
︎ Informationen / Antragstellung - Berlin.de



3. Карысныя спасылкі на дапамогу з падрыхтоўкай заяўкі на фінансаванне праектаў:

︎ kreativkultur.berlin – Kulturförderberatung
︎ Antragscenter - Berlin.de
︎ Beratung - Landesmusikrat Berlin
︎ Touring Artists
︎ Büro für Künstler*innen-Beratung





Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі