Пра нас
Вітаем у праекце сеткі рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV!
Праект накіраваны на падтрымку і дапамогу ў прафесійным развіцці і прадаўжэнні дзейнасці для мастакоў і работнікаў культуры з Беларусі.
Праект ініцыянаваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM (Германія) і Аmbasada Kultury (Беларусь/Літва). У 2022-2023 гадах ён ажыццяўляўся сумесна з партнёрам Fundacja Sztuki Współczesnej IN SITU у Польшчы, а ў 2023-2025 гадах — з партнёрм гарадская галерэя Arsenał у Познані, Польшча, у абодва перыяды праекта пры фінансавай падтрымцы Нямецкага Міністэрства Замежных Спраў.

Каманда PerspAKTIV працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для прадастаўлення беларускім мастакам і работнікам культуры бяспечных умоў для творчай рэалізацыі і ўцягнутасці ў еўрапейскі культурны кантэкст ︎︎︎ Сетка
Мы імкнемся накіроўваць рэзідэнтаў менавіта ў тыя арганізацыі, у якіх яны максімальна могуць раскрыць свой патэнцыял, атрымаць прафесійную падтрымку ў развіцці сваіх праектаў, улічваючы спецыфіку прафесійнай дзейнасці кожнага.
Вынікі рэзідэнцкіх праграм - выставы, прэзентацыі, перформансы, тэатральныя пастаноўкі дазволяць прадставіць беларускае мастацтва і культуру еўрапейскаму гледачу, пашырыць аўдыторыю і павялічыць сетку прафесійных кантактаў ︎︎︎ Актуальнае
Мы таксама прапануем серыю адукацыйных матэрыялаў, якія дапамогуць у арганізацыі прафесійнай дзейнасці, фарміраванні партфоліа, напісанні заявак на ўдзел у рэзідэнцыях і міжнародных культурных праектах ︎︎︎ Адукацыя