BY  DE  EN  PL  RU

Адукацыя

Магчымасці творчай адукацыі для беларусаў і беларусак у Еуропе - частка 2


Гэтае відэа прысвечана разнастайным формам і магчымасцям нефармальнай адукацыі ў галіне мастацтва і культуры. Разам з нашымі спікерамі Ганнай Бакіноўскай і Яраславам Фрэтам мы разгледзім розныя падыходы да прафесійнага развіцця для актараў сучаснага мастацтва, музыкі і тэатру.




Ганна Бакіноўская — арт-менеджарка, жыве і працуе ў Штутгарце. Пасля атрымання ступені бакалаўра гісторыі мастацтва, культурнай спадчыны і менеджмэнту турызму ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску, Ганна Бакіноўская скончыла ступень магістра культурнай адукацыі ў Інстытуце палітычных навук Універсітэта П'ера Мендэса ў Грэноблі і каардынавала разнастойныя праекты ў галіне культуры, мастацтва і адукацыі.
З верасня 2022 года Ганна адказвае за мастацкія праекты з усходнееўрапейскімі мастак:чкамі і кампазітар:камі ў  партнёрскай арганізацыі праекта PerspAKTIV — Musik der Jahrhunderte у Штутгарце, а таксама займаецца каардынацыяй праектаў у галіне сучаснай музыкі.

Яраслаў Фрэт —  заснавальнік і кіраўнік тэатра ZAR, тэатральны рэжысёр і акцёр, дырэктар Інстытута імя Ежы Гратоўскага ў Вроцлаве. Яраслаў чытае лекцыі і вядзе тэатральныя заняткі ў Польшчы і за мяжой. Яго ўзнагароды ўключаюць у сябе: Лепшы новы музычны тэатр для Тэатра ZAR ад “Los Angeles Times” (2009); Тэатральная прэмія Вроцлава за трыпціх «Евангелле дзяцінства» (2010); прэстыжная прэмія Total Theatre Award за фізічны/візуальны тэатр і Herald Angel на Эдынбургскім фестывалі Fringe (2012). Яраслаў Фрэт быў ініцыятарам і каардынатарам шматлікіх польскіх і міжнародных праектаў Інстытута Гратоўскага, у тым ліку «Год Гратоўскага 2009», «Магістарская рэзідэнцыя», міжнародны тэатральны фестываль «Свет як месца праўды» і Тэатральная Алімпіяда 2016. Член выканаўчага савета Міжнароднай асацыяцыі тэатральных лідэраў (IATL), створанай у 2022 годзе ў Ганконгу.


Разам са спікерамі мы падрыхтавалі карысныя спасылкі і дадатковыя матэрыялы да відэа:

︎Магчымасці рэзідэнцый ад культурнага фонду зямлі Бадэн-Вюртэндерг
︎Агрэгатар рэзідэнцый у Нямеччыне
︎Праграма Touring Artists
︎Праграма рэзідэнцый ў Балгарыі ад Goethe Institut
︎Платформа TransArtists
︎Міжнародны агрэгатар мастацкіх і даследчых рэзідэнцый
︎Тэлеграм канал sekktor
︎Падтрымка даследчых рэзідэнцый ў Берліне
︎Магчымасці фінансавай падтрымкі праектаў у Штутгарце 
︎Як падрыхтаваць якаснае партфоліа
︎Empowerment праграма ў Берліне
︎Праграма дапамогі незалежным мастач:кам ад Берлінскага Сенату
︎Праграма Kreativ Kultur Berlin
︎Праграма акцёрскай лабараторыі Інстытута імя Ежы Гратоўскага

З’явіце ўвагу на тое, што таксама важна рабіць самастойны пошук магчымасцей фінансавання ад Аддзелаў культуры ў  гарадах, дзе вы жывеце і працуеце.

Хоспітанс — важна шукаць такія магчымасці на сайтах арганізацый ў раздзеле праца, напрыклад: Stellenangebote | Schauspiel Stuttgart ці на сайтах пошуку працы, напрыклад Indeed.



Магчымасці творчай адукацыі для беларусаў і беларусак у Еўропе - частка 1



Cябры,

ў 2024 годзе ў межах адукацыйнага блоку праекта PerspAKTIV мы канцэнтруемся на аглядзе магчымасцей творчай адукацыі ў краінах Еўропы для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай сферы культуры.

У гэтым відэа пра магчымасці атрымання інстытуцыянальнай адукацыі ў Нямеччыне і Польшчы, а таксама пра праграму падрыхтоўкі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Нямеччыне распавядуць мастак і куратар Андрэй Дурэйка і мастачка, актывістка, выкладчыца — Марына Напрушкіна.




Андрэй Дурэйка — мастак, куратар, аўтар лекцый па сучасным мастацтве. Нарадзіўся ў Горадні, Беларусь у 1971 годзе, жыве і працуе ў Дзюсельдорфе. 1987-1991 вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1991-92 вывучаў манументальнае мастацтва ў Беларускай Акадэміі мастацтваў. 1998-2004 — вучоба ў Дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў, клас прафесара Герхарда Мерца. 2004-2021 — удзельнік арт-групы “Рэвізія”. Вядзе штомесячны бюлетэнь сучаснага беларускага мастацтва за мяжой. На працягу дзесяцігоддзяў стварае архіў сучаснага беларускага мастацтва, які быў прадстаўлены ў шматлікіх лекцыях. З 2014 — чалец экспертнай рады рэсурсу KALEKTAR / ZBOR.

Марына Напрушкіна — мастачка, актывістка, кіраўніца і выкладчыца праграмы *foundationClass ў Weißensee Kunsthochschule Berlin. Марына нарадзілася ў Мінску, жыве і працуе ў Берліне. Напушкіна ў асноўным працуе за межамі інстытуцыйных прастор і факусуецца на фармаванні сетак, структур і месцаў, заснаваных на самаарганізацыі.
У 2007 годзе Марына заснавала Büro für Antipropagand — платформу для мастацкага і актывісцкага вывучэння іміджавай палітыкі прапаганды, структур улады і гвалту нацыянальнай дзяржавы. Напушкіна даследуе магчымасці і формы супраціву, фемінісцкія практыкіі, сеткі ўзаемападтрымкі, якія ўключаюць міждысцыплінарную і фемінісцкую крытыку. У сваёй працы мастачка выкарыстоўвае розныя медыя, у тым ліку жывапіс, відэа і тэкст.
У 2015 годзе яна атрымала прэмію Sussmann Artist Award, у 2017 годзе — прэмію ECF Princess Margriet Award за культуру. Напрушкіна выстаўляецца на міжнародным узроўні і ўдзельнічае ў шматлікіх біенале, уключаючы Кіеў (2023 і 2017), Бухарэст (2012), Берлін (2011), Стамбул (2009).


Як заўсёды, разам са спікерамі мы падрыхтавалі карысныя спасылкі і дадатковыя матэрыялы да відэа:

︎Праграма DAAD
︎Мастацкая Акадэмія ў Дзюсельдорфе
︎Спіс мастацкіх Акадэмій Нямеччыны
︎Спіс ВНУ у сферы мастацтва ў Польшчы
︎Стыпендыяльная праграма імя Каліноўскага
︎Спіс ВНУ ў галіне мастацтва і дызайну ў Галандыі
︎Праграма Common Ground, UdK Berlin
︎Акадэмія транскультурнага абмену мастацкай Акадэміі ў Ляйпцыгу.
︎*foundationClass — праграма падрыхтоўкі да навучання ў Weißensee Kunsthochschule Berlin, дзе будучыя студэнты могуць даведацца пра мастацтва і дызайн, падзяліцца ўласнай мастацкай практыкай і стварыць/рэканструяваць моцнае партфоліа для паступлення ў нямецкамоўныя школы мастацтва і дызайну.



Агляд сістэмы сучаснага мастацтва і магчымасцей финансавання культурных праектаў у Нямеччыне

у гэтым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам куратарку, даследчыцу і дырэктарку муніцыпальнай Берлінскай галерэі Пратэр – Лену Прэнц. Акрамя важнай і каштоўнай інфармацыі, якую вы можаце атрымаць у гэтым роліку, Лена падрыхтавала для вас карысныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці больш інфармацыі аб сістэме функцыянавання культуры і мастацтва ў Нямеччыне, праграмах фінансавання і падтрымкі культурных паектаў.




Сістэма інстытуцый мастацтва ў Польшчы: магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры

У першым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам дырэктара і куратара гарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэка Васілеўскага. Марэк пазнаёміць вас з тым, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях, а таксама распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля.




Камунікацыя з інстытуцыямі мастацтва ў Польшчы, як яе наладзіць?

У гэтым відэа Марэк дзеліцца з вамі карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.





Пашырэнне магчымасцей для прафесійнага развіцця: як сфарміраваць якаснае СV і партфоліа

Для большасці заявак на рэзідэнцыю, конкурс ці выставу неабходна падаць CV (з лац.: сurriculum vitæ — "плынь жыцця"). CV паказвае, што было зроблена вамі ў мінулым, ці вы атрымалі мастацкую адукацыю, дзе выстаўляліся, дзе працавалі, якімі ўзнагародамі адзначаны і г.д.




Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі