Сістэма інстытуцый мастацтва ў Польшчы: магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры
Дарагія сябры,
у першым адукацыйным відэа праекта PerspAKTIV мы рады прадставіць вам дырэктара і куратара гарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэка Васілеўскага. Марэк пазнаёміць вас з тым, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях, а таксама распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля.
Акрамя важнай і каштоўнай інфармацыі, якую вы можаце атрымаць у гэтым роліку, мы падрыхтавалі для вас карысныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці больш інфармацыі аб інстытуцыях культуры і мастацтва і іх праграмах.
︎Нацыянальная галерэя Zachęta, Варшава
︎Цэнтр сучаснага мастацтва Zamek Ujazdowski, Варшава
︎Праграма рэзідэнцый Zamek Ujazdowski, Варшава
︎ Музей сучаснага мастацтва, Варшава
︎ Нацыянальны мастацкі музей, Познань
︎ Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вроцлаў
︎ Цэнтр польскай скульптуры, Ароньск
︎ Цэнтр культуры Zamek, Познань
︎ Цэнтр сучаснага мастацтва Łaźnia, Гданьск
︎ Гарадская галерэя BWA, Быгдошч
︎ Гарадская галерэя BWA, Вроцлаў
︎ Балтыйская галерэя сучаснага мастацтва, Устка
︎ Галерэя Arsenal, Беласток
︎ Галерея Labirynt, Люблін
Спадзяемся гэтая інфармацыя дапаможа вам знайсці новыя патэнцыйныя партнёрствы і магчымасці для рэалізацыі і прэзентацыі вашых творчых ідэй і праектаў і жадаем вам поспехаў!