Камунікацыя з інстытуцыямі мастацтва ў Польшчы, як яе наладзіць?
Дарагія сябры,
у першым расповедзе дырэктара і куратара гарадской галерэі Arsenal у Познані Марэка Васілеўскага вы даведаліся аб асноўных гульцах сістэмы мастацтва ў Польшчы і іх праграмах.
У гэтым відэа Марэк падзеліцца з вамі карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.
Нагадваем, што тут вы зможаце даведацца аб тым, як правільна сфарміраваць прафесійнае партфоліа, якое і з’яўляецца адным з найважнейшых інструментаў вашай прафесійнай самапрэзентацыі.
Спадзяемся гэта відэа і нашы парады дапамогуць вам у пошуку новых партнёрств і рэалізацыі вашых творчых задум і праектаў!