Адкрыты прыём заявак на праходжанне рэзідэнцый ў 2024 годзе
︎Дэдлайн падачы заявак — 10 кастрычніка 2023 года
Сябры, мы вельмі рады працягу праграмы рэзідэнцый праекта PerspAKTIV для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры ў Германіі і Польшчы! Абвяшчаем прыём заявак на праходжанне рэзідэнцый працягласцю ад 1 да 3 месяцаў на 2024 год.
Праект PerspAKTIV рэалізуецца з мэтай падтрымаць дзеячак і дзеячаў культуры з Беларусі, стварыць ўмовы для прафесійнай рэалізацыі, абмену вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і гарадской галерэяй Arsenal, Познань, Польшча i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.
Мы запрашаем да ўдзелу беларускіх прадстаўніц і прадстаўнікоў культуры і мастацтва, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, перфарматыўных практык, музыкі і менеджменту ў сферы культуры незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.
Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
Адпаведнасць усім крытэрыям конкурсу не з’яўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзідэнцый, бо фінальны адбор удзельнікаў - гэта шматкампанентны працэс, які адбываецца сумесна з прадстаўнікамі прымаючых арганізацый.
Валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.
Ужо зараз акрамя іншых у сетку партнёраў уваходзяць: Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests (DE), Hellerau - Europäisches Zentrum der Künste (DE), Schloss Wiepersdorf (DE), Air_Frankfurt (DE), Lake Studios (DE), Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu (PL), TR Warszawa (PL), SPUTNIK Photos (PL), WRO Center (PL), Instytut Grotowski (PL) і мы стала працуем над яе пашырэннем.
Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па снежань 2024 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Дэдлайн падачы заявак: 10 кастрычніка
︎ Перайсці да анкеты
︎Калі ласка, звярніце ўвагу на адукацыйныя відэа на сайце нашага праекта, яны дапамогуць вам больш якасна запоўніць заяўку і падрыхтаваць ваша партфоліа і СV ︎ Адукацыя
Чакаем вашыя заяўкі і жадаем вам поспехаў!

- ︎︎︎працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра ці музыкі;
- зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафесійнае асяроддзе ў Пошчы ці Германіі;
- не мае паўнавартаснай магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі;
- стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры Беларусі.
Адпаведнасць усім крытэрыям конкурсу не з’яўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзідэнцый, бо фінальны адбор удзельнікаў - гэта шматкампанентны працэс, які адбываецца сумесна з прадстаўнікамі прымаючых арганізацый.
Валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.
Ужо зараз акрамя іншых у сетку партнёраў уваходзяць: Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests (DE), Hellerau - Europäisches Zentrum der Künste (DE), Schloss Wiepersdorf (DE), Air_Frankfurt (DE), Lake Studios (DE), Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu (PL), TR Warszawa (PL), SPUTNIK Photos (PL), WRO Center (PL), Instytut Grotowski (PL) і мы стала працуем над яе пашырэннем.
Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па снежань 2024 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Дэдлайн падачы заявак: 10 кастрычніка
︎ Перайсці да анкеты
︎Калі ласка, звярніце ўвагу на адукацыйныя відэа на сайце нашага праекта, яны дапамогуць вам больш якасна запоўніць заяўку і падрыхтаваць ваша партфоліа і СV ︎ Адукацыя
Чакаем вашыя заяўкі і жадаем вам поспехаў!
26 верасня 2023