BY  DE  EN  PL  RU

Шаноўныя сябры,


у сувязі з бягучай сітуацыяй, мы халелі б зрабіць некалькі каментароў аб нашых партнёрах па рэзідэнцыях і аб тым, як мы арганізуем нашу працу:

апошнім часам было некалькі трывожных паведамленняў аб практыцы ўзаемадзеяння, звязанай з нашым партнёрам In Situ. Мы сур'ёзна ставімся да гэтых паведамленняў і разбіраемся з гэтай сітуацыяй.

Перш за ўсё, важна ведаць, што In Situ – гэта наш PR-партнёр, а не ў першую чаргу ўстанова, якая прымае рэзідэнтаў праекта. Таму мы не плануем ніякіх рэзідэнцый у In Situ у рамках бягучага адкрытага конкурсу.

Што тычыцца нашых партнёраў па супрацоўніцтве для рэзідэнцый, мы можам вас запэўніць: Каманда PerspAKTIV дасканала вывучае ўсе ўстановы і выбірае толькі тыя, дзе мы ўпэўненыя, што нашы мастакі-рэзідэнты знаходзяцца ў надзейных руках і атрымаюць прафесійную карысць ад праходжання сваёй рэзідэнцыі. Мы таксама заключаем адпаведныя кантракты і суправаджаем нашых рэзідэнтаў на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.

Мы ўсведамляем вялікую адказнасць, якая ляжыць на нас пры рэалізацыі гэтай праграмы, і робім усё магчымае, каб адпавядаць ёй.
Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі