BY  DE  EN  PL  RU

Life in Suspension: Выстава Розаліны Бусел у Bydgoskie Centrum Sztuki



Запрашаем вас наведаць выставу „Life in Suspension“ Розаліны Бусель у Bydgoskie Centrum Sztuki. Выстава адкрыта да 25 ліпеня 2024 года.
Працы Розаліны закранаюць складаныя тэмы міграцыі і звязаныя з ёй псіхалагічныя і фізічныя выпрабаванні. Прайшоўшы праз вопыт вымушанай міграцыі, яна перадае стан зацягнутага «паміж» — калі чалавек спрабуе прыняць новую культуру, адначасова перажываючы страту радзімы. Яе інсталяцыі насычаныя сімволікай: пахавальныя рытуалы адлюстроўваюць пераход з адной рэальнасці ў іншую — труны як сродак пераносу, кветкі як білеты, свечкі як памежныя слупы.

Не прапусціце гэтую моцную і глыбокую выставу, калі вы цяпер у Польшчы!




10 ліпеня 2024

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі