BY  DE  EN  PL  RU

Прыём заявак на верасень-снежань 2023



Сябры, мы вельмі рады падзяліцца добрымі навінамі і паведаміць аб працягу праекта PerspAKTIV — праграмы рэзідэнцый для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры ў Германіі і Польшчы і абвяшчаем прыём заявак на праходжанне рэзідэнцый тэрмінам ад 1 да 3 месяцаў у верасні-снежні 2023 года.


Дэдлайн падачы заявак — 26 чэрвеня


Праект PerspAKTIV рэалізуецца з  мэтай падтрымаць дзеячак і дзеячаў  культуры з Беларусі, стварыць бяспечныя  ўмовы для прафесійнай рэалізацыі, абмену вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і гарадской галерэяй Arsenal, Познань, Польшча  i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

Мы запрашаем да ўдзелу беларускіх прадстаўніц і прадстаўнікоў  культуры і мастацтва, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, музыкі, тэатра, перфарматыўных практык незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.


Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:

︎︎︎ працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра ці музыкі;

︎︎︎ не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі;

︎︎︎ не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі і падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры;

︎︎︎  стаў ахвярай палітычных рэпрэсій.

Валоданне ангельскай, нямецкай ці польскай мовай пажадана.


Ужо зараз акрамя іншых у сетку партнёраў уваходзяць: Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests (DE), Maxim Gorki Theater (DE), HAU Theater (DE), Hellerau - Europäisches Zentrum der Künste (DE), Schloss Wiepersdorf (DE), TR Warszawa (PL), SPUTNIK Photos (PL), Instytut Grotowski (PL) і мы стала працуем над яе пашырэннем.

Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца з верасня па снежань 2023 года  і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Дэдлайн падачы заявак — 26 чэрвеня


Перайсці да анкеты


Калі ласка, звярніце ўвагу на адукацыйныя відэа на сайце нашага праекта, яны дапамогуць вам больш якасна запоўніць заяўку і падрыхтаваць ваша партфоліа і СV — Адукацыя

Жадаем вам поспехаў!

12 чэрвеня 2023

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі