BY  DE  EN  PL  RU

Адкрыты прыём заявак на Студзень-Травень 2025



Сябры, праект PerspAKTIV працягваецца і мы рады абвесціць новы прыём заявак для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры!

Запрашаем вас падаваць заяўкі на праходжанне рэзідэнцый, працягласцю ад 1 да 3 месяцаў,  ў Германіі і Польшчы ў першай палове 2025 года.



Дэдлайн падачы заявак — 19 жніўня 2024 года


Праект PerspAKTIV рэалізуецца з  мэтай падтрымаць дзеячак і дзеячаў  культуры з Беларусі, стварыць ўмовы для прафесійнай рэалізацыі, абмену вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і Galeria Miejska Arsenał, Познань, Польшча  i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

Мы запрашаем да ўдзелу беларускіх прадстаўніц і прадстаўнікоў  культуры і мастацтва, якія прафесійна працуюць у галіне сучаснага мастацтва, перфарматыўных практык і тэатру, музыкі, a таксама менеджменту ў сферы культуры незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.


Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:

︎︎︎ працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, сучаснай харэаграфіі, перформансу, тэатра ці музыкі;

︎︎︎ зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафесійнае асяроддзе ў Польшчы ці Германіі;

︎︎︎ не мае паўнавартаснай магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі;

︎︎︎  стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры Беларусі.

Адпаведнасць усім крытэрыям конкурсу не з’яўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзідэнцый, бо праграма прадстаўляе абмежаваную колькасць удзельнік_ц, фінальны адбор удзельнікаў адбываецца сумесна камандай PerspAKTIV з прадстаўнікамі прымаючых арганізацый у залежнасці ад іх бягучых праграм. Нашыя дзеянні накіраваны на тое, каб злучыць стыпендыята і арганізацыю-партнёра для максімальнага спалучэння вашых патрэб і патэнцыяла з мэтамі і праграмамі прымаючага боку для плённай паспяховай рэзідэцыі.

Да ўдзелу ў конкурсе будуць дапушчаны толькі тыя заяўкі, якія падкрэплены якасна падрыхтаванымі:
︎ СV на ангельскай мове;
︎ партфоліа на ангельскай мове.

Звяртаем вашу ўвагу, што валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.

Ужо зараз акрамя іншых у сетку партнёраў уваходзяць: Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests (DE), Hellerau - Europäisches Zentrum der Künste (DE), Schloss Wiepersdorf (DE), E-WERK Luckenwalde (DE), Theater RAMPE (DE), Lake Studios (DE), Der Künstlerhof in Frohnau (DE), Uniwersytet Artystyczny im. M. Abakanowicz w Poznaniu (PL), TR Warszawa (PL), SPUTNIK Photos (PL), Instytut Grotowskiego (PL). BWA Wrocław (PL), Bydgoskie Centrum Sztuki (PL), Staromiejski Dom Kultury (PL) -  і мы стала працуем над яе пашырэннем.

Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па травень 2025 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.


Дэдлайн падачы заявак — 19 жніўня 2024 года

Перайсці да анкеты


Калі ласка, звярніце ўвагу на адукацыйныя відэа на сайце нашага праекта, яны дапамогуць вам больш якасна запоўніць заяўку і падрыхтаваць ваша партфоліа і СV а таксама пашыраць вашыя веды аб тым, як існуюць і працуюць сістэмы культуры і мастацтва ў Польшчы і Германіі — Адукацыя

Чакаем вашыя заяўкі і жадаем вам поспехаў!

Нашыя дзеянні накіраваны на тое, каб злучыць стыпендыята і арганізацыю-партнёра для максімальнага спалучэння вашых патрэб і патэнцыяла з мэтамі і праграмамі прымаючага боку для плённай паспяховай рэзідэцыі.

23 ліпеня 2024

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі