BY  DE  EN  PL  RU

PerspAKTIV пачынае новы этап!

Мы рады паведаміць аб працягу нашага праекта рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV  на наступныя  два гады!

Пад назвай PerspAKTIV - Ад прытулку да актыўнай сеткі,  і пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі мы маем магчымасць працягваць падтрымку  рэпрэсаваных беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры і арганізоўваць рэзідэнцыі, пашыраць і актывізаваць нашу сетку прымаючых арганізацый  PerspAKTIV у Германіі і Польшчы, а таксама падтрымліваць раэалізацыю  шэрагу беларускіх мастацкіх праектаў. А вясной 2025 года мы падвядзем вынікі праекта  буйной падзеяй, што спалучыць мастацтва, нэтворкінг і сустрэчу рэзідэнтаў праграмы.

Мы  вельмі шчаслівы, што ў новым цыкле праекта, гарадская галерэя Arsenał у Познані далучаецца да RAZAM і Ambasada Kultury ў якасці афіцыйнага партнёра, які каардынуе польскую дзейнасць праекта і вельмі спадзяемся на працяг нашага супрацоўніцтва з ужо  існуючай сеткай прымаючых устаноў PerspAKTIV  у абодзвюх краінах!

12 чэрвеня 2023

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі