Вераскавы мёд
Спектакль створаны па матывах балады шатланскага паэта Роберта Стывенсана “Верасовы мёд”(1880), якая апавядае пра барацьбу племені піктаў з шатланскімі захопнікамі. Тэма змагання за сваю свабоду і незалежнасць актуальная сёння ў кантэксце агрэссіі Расеі супраць Украіны і прыгняцення беларусаў рэжымам Лукашэнкі.
15 красавіка 2023 года 17.00 / 19.00
Спестакль доўжыцца 45 хвілін.
9 стагоддзе, шатландцы заваёўваюць вёску піктаў. Частка жыхароў вёскі, што выжылі, хаваюцца ў пячорах у гарах, аднак яны вымушаныя пакінуць часовы прытулак, каб пахаваць памерлых. Далей яны пакідаюць родны край праз горы. Сям’я медавараў захоўвае сакрэтны рэцэпт верасовага мёду, які неабходны шатландскаму каралю. Бацька і сын, якія трапілі ў палон да шатланцаў, захоўваюць сакрэтны рэцэпт цаной уласнага жыцця.
Спектакль створаны ў атматферным фармаце, які уздзейнічае на слых, пачуццё паху і дотыку. Гледачы успрымаюць спектакль з завязанымі вачыма. Такі фармат даступны и скіраваны на невідучых людзей і людзей з праблемамі зроку.
На дадзены момант чакаецца сінхронны, запісаны дыктарам пераклад на польскую і украінскую мовы.
Стваральнікі:
︎︎︎ тэкст: Ульяна Міхальцова
︎︎︎ рэжысёр: Андрэй Бардухаеў-Арол
︎︎︎ акторы: Андрэй Бардухаеў-Арол, Алеся Бардухаева-Арол, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Максім Шышко, Марыя Пятровіч
Прэм’ера у TR Warszawa: 4, 5 чэрвеня 2022 r.
Перайсці на сайт мерапрыемства