BY  DE  EN  PL  RU

Выстава Аляксандра Бельскага «‎Немезiш»‎ 


13 снежня а 18:00 PerspAKTIV запрашае на адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Аляксандра Бельскага ў "Haus Der Statistik".


Выстава “Nemesish” Аляксандра Бельскага – гэта візуальная рэканструкцыя міфалагічнага сцэнара, які разгортваецца ў сучасным свеце. Назва адсылае да боскага ўмяшання багіні Немязіды ў выніку парушэння чалавекам сусветнага парадку, а таксама з'яўляецца іранічным каментаром мастака аб марнасці і неапраўданасці надзеі на аднаўленне справядлівасці. Праект уключае жывапіс і мультымедыя-работы, частка з якіх створана пры падтрымцы рэзідэнцыі Schloss Wiepersdorf у рамках праекта “PerspAKTIV”.

PerspAKTIV – праект, якi накіраваны на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх мастакоў, культурнай сцэны ў выгнанні. А. Бельскі, нароўні з іншымі культурнымi дзеячамi Беларусі, патрапіўшы вясной 2022 года ў спіс цэнзуры Міністэрства Культуры, як “нядобранадзейны” мастак, вымушаны быў пакінуць краіну. Зараз ён жыве і працуе ў Берліне.

Выстава арганізавана пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

Часы працы выставы: з 18 снежня па 8 студзеня
︎︎︎ Пн-пт 17:00 - 20:00
︎︎︎ Сб-ндз 11:00 - 20:00

Перапынак на калядныя выходныя:
з 24 па 26 снежня; з 31 снежня па 1 студзеня

Адрас:
Otto-Braun-Straße 70-72, 10178 Berlin (HdS, Block Otto)




10 лістапада 2022
Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі