BY  DE  EN  PL  RU

Адкрыты прыём заявак


PerspAKTIV абвяшчае адкрыты прыём заявак для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры і мастацтва на ўдзел у рэзідэнцыі ў Германіі і Польшчы зіма-вясна 2023 года

Дэдлайн падачы заявак — 4 кастрычніка.

Праект PerspAKTIV ставіць сваёй мэтай падтрымку дзеячак і дзеячаў мастацтва з Беларусі, стварэнне бяспечных умоў для іх прафесійнай рэалізацыі, абмена вопытам і ўзнікнення новых сувязяў паміж прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускага і міжнароднага мастацкага камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM у партнёрстве з Ambasada Kultury і IN SITU i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Нямеччыны.

Праект запрашае у гэтым годзе да ўдзелу беларускіх дзеячак і дзеячаў мастацтва, якія працуюць у галіне сучаснага выяўленчага мастацтва, неакласічнай і электроннай музыкі, тэатра, сучаснай харэаграфіі і перфарматыўных практык незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.

Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:

︎︎︎ прафесійна працуе ў адзначаных вышэй напрамках сучаснага мастацтва

︎︎︎ не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі

︎︎︎ не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі

︎︎︎ падвергліся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры

︎︎︎ сталі ахвярай палітычных рэпрэсій

Валоданне ангельскай/нямецкай ці польскай мовай пажадана.

Ужо зараз у сетку партнёраў уваходзяць Sasha Waltz & Guests (Нямеччына), Maxim Gorki Theater (Нямеччына), HAU Theater (Нямеччына), Hellerau - Europäisches Zentrum der Künste (Нямеччына), Musik der Jahrhunderte (Нямеччына),Schloss Wiepersdorf (Нямеччына),Fundacja IN SITU/ Sokołowsko Międzynarodowe Laboratorium Kultury (Польшча), PIK Art Gallery (Польшча) і мы плённа працуем над яе пашырэннем.

Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па травень 2023 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Дэдлайн падачы заявак — 4 кастрычніка

Пры падачы заяўкі, калі ласка, пераканайцеся, што вы ўнеслі ўсе правільныя і неабходныя даныя, загрузілі CV і партфоліа на ангельскай мове.

Няправільна ці не поўнасцю запоўненыя і загружаныя дакументы не будуць разгледжаны ў адборачным туры праграмы рэзідэнцый PerspAktiv.


Перайсці да анкеты



20 Верасня 2022

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі