BY  DE  EN  PL  RU

Эма

26 і 27 траўня  2023 года  ў 19.00 у Komuna Warszawa. адбудзецца прэм’ера спектакля «Эма» ў пастаноўцы нашага рэзідэнта Мікіты Ільінчыка.

︎︎︎Тэкст і рэжысура: Мікіта Ільінчык
︎︎︎Пераклад: Агнешка Любаміра Пятроўская
︎︎︎Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Адамаў
︎︎︎Відэа: Аляксандра Канончанка
︎︎︎Асвятленне: Сяргей Рылка
︎︎︎Відэапраекцыя: Павел Герасімчык
︎︎︎Прадзюсер: Сара Токіна
︎︎︎Рэжысёр: Анастасія Мальчык

Партнёр:
Komuna Warszawa
Fundacja Humanosh im. Sławy i Izka Wołosiańskich


Тэкст і спектакль «Эма» — чацьвёртая пастаноўка твору беларускага драматурга і рэжысёра Мікіты Ільінчыка ў Польшчы. Галоўным натхняльнікам тэксту з'яўляецца ідэя «выгады ў ваенны час». Гэтая ідэя мае сваю мастацкую гісторыю: Б. Брэхт і яго п’еса «Матухна Кураж» — напісаная пасля Другой сусветнай вайны, распавядае пра жанчыну, якая падчас «Трыццацігадовай вайны» вандруе па Еўропе і прадае рэчы малазабяспечаным. Такім чынам гераіня Брэхта нібы жыве дзякуючы вайне. Мэта аўтара — стварыць тэкст і спектакль, якія закранаюць гэтую тэму і звязаны з сапраўднай гісторыяй нашага часу. Драма закранае тэму сучаснага еўрапейскага грамадства, у прыватнасці палякаў. Галоўная гераіня — эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве Эма. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў. Дзякуючы ім яна вядзе свой уласны, квітнеючы бізнес.

Сутнасць праекта — не палітычная заява, а спроба прадставіць герояў з псіхалагічнага боку. На першым плане — гісторыя жанчыны — яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэксты — толькі другі план. І, вядома, тэма бізнэсу на вайне. Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям'і, якая жыве ў Варшаве. Мэтай аўтара было ператварыць гэтую сітуацыю ў мастацкую форму, закранаючы ўсе праблемы, звязаныя з сітуацыяй у гэтай сям'і. Спектакль таксама мае на мэце паказаць тэмы, звязаныя са становішчам імігрантаў з Усходу ў Польшчы.

26 мая, 2023


Х Letters

«Х Letters» — the project of our artists in residency at Musik der Jahrhunderte (Stuttgart) will be shown as part of the festival "Die Grenzen" in Berlin.

May 16th, 2023

Сетка рэзідэнцый і культурнага абмену PerspAKTIV для працаўніц і працаўнікоў мастацтва і культуры Беларусі